Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі сустрэўся з журналістамі
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі падчас сустрэчы з журналістамі ў менскім прэс-клубе пракаментаваў сітуацыю з „Радыё Рацыя” і тэлеканалам „Белсат”, якія ў Беларусі падвяргаюцца дыскрымінацыі, а іх супрацоўнікі – пераследу.
Па версіі ўладаў – за працу без акрэдытацыі. Супрацоўнікі ж СМІ настойваюць, што гэта палітычна матываваны пераслед з мэтай абмежаваць свабоду слова.
– Я думаю, што няма ніякіх сумневаў, наколькі мы лічым важнай свабоду працы СМІ. І мы звяртаем на гэта ўвагу ўлад Беларусі. Але не мы прымаем рашэнні.
Мы глыбока зацікаўлены ў тым, і нам падаецца, што гэта натуральна, каб медыя маглі працаваць свабодна, спакойна, без праблемаў, – падкрэсліў амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота belapan.by