Амбасадар Украіны не бачыць сэнсу ва ўдзеле Лукашэнкі ў перамовах
Амбасадар Украіны ў Беларусі не бачыць сэнсу ва ўдзеле Аляксандра Лукашэнкі ва ўкраінска-расейскіх перамовах.

Пра гэта Ігар Кізім напісаў на сваёй старонцы ў Facebook:
— Якая карысць ад гэтага ўдзелу, калі беларускія ўлады падтрымалі гэтую агрэсію і далі сваю тэрыторыю для ўварвання Расеі ва Украіну і нанясення ракетна-бомбавых удараў расейскай авіяцыяй па ўкраінскіх гарадах?
Пра тое, што „не можа быць перамоваў без удзелу Беларусі”, Лукашэнка заявіў на нарадзе 7 красавіка. А ўжо ў пятніцу міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў прапанаваў уключыць Беларусь у склад краін-гарантаў пагаднення з Украінай.
