Амбасадар ЗША ў Беларусі пракаментавала спробы Макея наладзіць дыялог
„Гэты ліст паказвае, што Менск разумее, што ён церпіць ад ізаляцыі, якую стварыў Лукашэнка. Пытанне перамоў з рэжымам важнае. І Злучаныя Штаты выразна казалі пра тое, што трэба, каб развярнуць нашы адносіны, каб мы аслабілі санкцыі і якія крокі трэба зрабіць. Амбасадарка ЗША ў Беларусі пракаментавала спробы Макея наладзіць дыялог і назвала ўмовы, пры якіх гэта магчыма. Гэта вызваленне палітвязняў як першы крок. Другі — асэнсаваны дыялог з беларускім народам, які прывядзе да новых выбараў пад міжнародным наглядам. Таксама важнае патрабанне — спыненне падтрымкі вайны Расеі ва Украіне. Беларусь працягвае трымаць пасольства ў Вашынгтоне, але пытанне, будуць тыя, хто прымае рашэнні ў Беларусі, сапраўды хацець дыялогу ці не”, — сказала амбасадар ЗША Джулі Фішэр падчас прэс-канфэрэнцыі з беларускімі журналістамі.