Амбасадара Беларусі выклікалі для тлумачэнняў у МЗС Чэшскай рэспублікі
Гэта звязана з заявамі Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што акцыі пратэсту ў Беларусі каардынаваліся з-за мяжы, у тым ліку з Чэхіі.
Чэшскі міністр замежных спраў Томаш Петршычак назваў падобныя заявы абсалютна недарэчнымі і запатрабаваў доказаў ад Лукашэнкі.
Міністр таксама падкрэсліў, што народ Беларусі мае права выказвацца, а свабода слова і сходаў павінна быць стандартам у Еўропе.
Беларускае Радыё Рацыя
