Амбасадарка Швейцарыі не ўручала даверчых лістоў Лукашэнку, яна яшчэ не прыехала ў Менск
Сёння ранкам паслы шэрагу краін уручылі даверчыя лісты Аляксандру Лукашэнку. Некаторыя інтэрнэт-рэсурсы паведамілі, што на ўручэнне не прыехала новая амбасадарка Швайцарыі. Фэдэральны ўрад Швейцарыі прызначыў нядаўна паслом у Менск Крыстынэ Гонэгер Залатухін.
У Швейцарыі пры гэтым не лічаць будучае ўручэнне грамат Лукашэнку прызнаннем яго легітымнасці, аднак разлічваюць, што праца пасла ў беларускай сталіцы паспрыяе паляпшэнню ўмоваў для грамадзянкі Швайцарыі Наталлі Хершэ, якая знаходзіцца ў турме пасля пратэстаў у Менску. Даверчыя граматы Лукашэнку сёння ўручылі паслы Віетнама, Дамініканы, Лаоса, Марока, Нігэрыі, Расеі, Чаду і Шры-Ланкі.
