Амбасадарка ЗША Джулі Фішэр не можа прыехаць у Менск — у яе няма візы



Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр не можа прыехаць у Менск, бо ў яе няма візы.

Пра гэта яна распавяла ў інтэрв’ю NPR:

„З новага года спадзявалася прызямліцца ў Менску. Была зацверджаная [на пасаду амбасадара] у канцы снежня Сенатам. Але на сёння мне яшчэ не атрымалася прыехаць у Менск. ЗША, са свайго боку, гатовыя. Я была гатовая, і мы чакаем ад беларускага боку адпаведных дзеянняў”, — сказала Фішар.

Нягледзячы на гэта, амбасадарка не збіраецца сядзець склаўшы рукі: „збіраюся паехаць у Вільню і ў Варшаву, дзе буду наўпрост узаемадзейнічаць з тымі саюзнікамі, якія падзяляюць нашу заклапочанасць падзеямі ў Беларусі”. У планах Джулі Фішар — сустрэча са Святланай Ціханоўскай і яе камандай. Амбасадарка кажа, што, „улічваючы тое, як прайшлі выбары ў жніўні мінулага года”, яна сумняецца ў тым, што Лукашэнка — легітымны кіраўнік Беларусі.