Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр выказалася пра затрыманні ў краіне
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр пракаментавала сённяшнюю хвалю “зачысткі” грамадскіх арганізацый у краіне.
“Колькасць затрыманняў павялічваецца з кожнай гадзінай, — піша яна ў Twitter. — Бязлітасная кампанія рэжыму Лукашэнкі па крыміналізацыі незалежных галасоў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці з’яўляецца прычынай міжнароднай ізаляцыі Беларусі”, – адзначыла амбасадарка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: intellinews.com
