Амбудсмэн Украіны прапанавала Расеі абмяняцца вязнямі



Амбудсмэн Украіны Людміла Дзянісава накіравала ўпаўнаважанай па правах чалавека ў Расеі Таццяне Маскальковай ліст з прапановай пра абмен зняволенымі. Пра гэта паведаміла РИА «Новости».

Паводле агенцтва, Кіеў прапануе Маскве ўзаемнае вызваленне 36 зняволеных.

Як адзначаецца, Дзянісава таксама прапаноўвае Маскальковай абмеркаваць пытанне гуманітарных візітаў для праверкі ўмоваў утрымання зняволеных.

Пры гэтым Дзянісава таксама плануе паразмаўляць з Маскальковай пра перамяшчэнне зняволеных з Данбасу. 

Раней паведамлялася, што ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў, засуджаны ў Расеі да вялікага тэрміну паводле артыкулу за „тэрарызм”, можа трапіць у спіс па абмене зняволенымі расейцамі і ўкраінцамі.

Беларускае Радыё Рацыя