Амерыканскае пасольства ў Беларусі заклікала грамадзян ЗША да павышанай асцярожнасці
Амерыканскае пасольства ў Беларусі заклікала грамадзян ЗША да павышанай асцярожнасці. Паводле сцвярджэнняў Вашынгтона, гэта звязана з ростам напружанасці ў рэгіёне.
Амерыканцам рэкамендавалі праяўляць павышаную пільнасць, пазбягаць дэманстрацый і рэгулярна пераглядаць магчымыя планы выезду ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.
„Працягваюць паступаць трывожныя паведамленні аб далейшай незвычайнай расейскай ваеннай актыўнасці паблізу межаў Украіны, у тым ліку на мяжы з Беларуссю”, – сказана на сайце амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.
Таксама ўлады Злучаных Штатаў раяць сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь у сувязі з «самаўпраўнасцю ў выкананні мясцовых законаў і рызыкі затрымання, а таксама з-за COVID-19 і звязаных з гэтым абмежаванняў на ўезд».
Беларускае Радыё Рацыя