Амерыканскія эксперты кажуць пра планы Крамля цалкам паглынуць Беларусь
Эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны заклікаюць NATO падрыхтавацца.

Інстытут спасылаецца на крамлёўскі дакумент, які трапіў у распараджэнне СМІ. У ім апісваецца стратэгія поўнага паглынання Беларусі да 2030 года. Калі гэта адбудзецца, а таксама, калі Расеі ўдасца пакінуць сабе Крым і частку Херсонскай вобласці, у Масквы будзе сур’ёзны плацдарм для далейшых пагроз Украіне і ўсходнім рубяжам НАТА, лічаць эксперты.
Каб гэтага пазбегнуць, Захаду неабходна дапамагчы Украіне захаваць яе тэрытарыяльную цэласнасць.
„Тэрытарыяльна адзіная Украіна стане надзейным ваенным партнёрам у абароне ўсходняга флангу NATO ад Расеі і акупаванай Расеяй Беларусі”, – адзначаюць амерыканскія эксперты.
