Амерыканскія сенатары падрыхтавалі рэзалюцыю аб санкцыях супраць беларускіх чыноўнікаў



Двухпартыйная група з 13 сенатараў прадставіла рэзалюцыю, якая заклікае ўвесьці адрасныя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за падаўленьне мірных дэманстрацый у краіне.

У апублікаваным прэс-рэлізе сэнатар-рэспубліканец ЗША Джым Рыш, які ўзначальвае Камітэт па міжнародных адносінах, назваў «абуральна несправядлівым» гвалт, які працягваецца ў дачыненьні да апазыцыі ў Беларусі.

У тэксьце рэзалюцыі гаворыцца, што прэзыдэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі, не былі «ні свабоднымі, ні сумленнымі», а іх афіцыйныя вынікі, анансаваныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй, названыя несапраўднымі.

Рэзалюцыя таксама патрабуе вызваліць усіх палітычных зьняволеных і затрыманых мірных дэманстрантаў, у тым ліку тых, хто быў арыштаваны да выбараў.

Санкцыі плянуецца каардынаваць з Еўрапейскім Звязам і іншымі міжнароднымі партнэрамі.

У тэксьце таксама гаворыцца, што ўлады Беларусі пасьлядоўна абмяжоўваюць свабоду прэсы і арыштавалі дзясяткі журналістаў.

«Беларускія ўлады павінны спыніць жорсткія рэпрэсіі і вызваліць усіх тых, хто быў несправядліва арыштаваны або затрыманы пасьля жнівеньскіх выбараў, — сказаў Рыш. — Двухпартыйная рэзалюцыя, якую мы прадстаўляем сёньня, служыць яркім сымбалем таго, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі і яго права на свабоду сходаў, свабоду выказваньня думкі, свабодныя выбары і вяршэнства закону. Мы працягнем працаваць з нашымі эўрапейскімі партнэрамі, каб дапамагчы беларускаму народу ў яго імкненьні да лепшай будучыні».

svaboda.org