Amnesty International заклікае да ўдзелу ў Марафоне салідарнасці



Ставячы ў прыклад лёс беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, Amnesty International заклікае да ўдзелу ў Марафоне салідарнасці.  Бельгійскае аддзяленне міжнароднай праваабарончай арганізацыі зрабіла відэаролікі з удзелам Алеся Бяляцкага, праз якія заклікае актывістаў па ўсім свеце далучацца да напісання лістоў салідарнасці ў межах глабальнага Марафона, які ладзіцца з 6 па 10 снежня.

Падчас зняволення кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”, у межах аналагічнага Марафону, актывісты з усяго свету напісалі 40 тысяч лістоў з заклікам да яго вызвалення. І ў гэтым відэа Алесь выказвае ўсім падзяку:

– Напрацягу 20 гадоў у Беларусі існуе аўтарытарная дыктатура. Прэзідэнт Лукашэнка кіруе краінай так як хоча ўсе гэтыя 20 гадоў. Апошнія тры гады я правёў у турме як палітычны зняволены. За гэты час я атрымаў каля 40 тысяч лістоў у сваю падтрымку. Я хачу выказаць сваю падзяку і заклікаць і сяброў з Amnesty International і іх прыхільнікаў працягваць сваю працу н карысць правоў чалавека ва ўсім свеце.

На сённяшні дзень 12 чалавек, якіх Amnesty International прызнала вязнямі сумлення, маюць патрэбу ў падтрымцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота old.amnesty.md