Amnesty International заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед актывістаў



Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International  апублікавала заяву, дзе рашуча асуджае цяперашняе абмежаванне правоў на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у Беларусі. Гэтая сітуацыя адбываецца на працягу апошніх двух месяцаў (у снежні і студзені). Асаблівую ўвагу Amnesty International звярнула ў тым ліку на пераслед блогераў.

Гэта пераклікаецца з той пазіцыяй, якую Праваабарончы цэнтр “Вясна” неаднаразова заяўляў, кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч:

– Мы асуджаем такога кшталту пераслед грамадзянаў за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў і таксама звярталі ўвагу на тое, што адбылося ў прыватнасці з блогерам Дзмітрыем Казловым, калі ён быў асуджаны на больш чым 100 сутак беларускімі судамі. І, канешне, для нас гэта вельмі важна, што сусветна вядомая арганізацыя Amnesty International звярнула ўвагу на тое, што адбываецца апшнія месяцы ў Беларусі, і заклікае ўрад Беларусі спыніць гэтыя рэпрэсіі супраць дэманстрантаў.

“Права на свабоду выказвання меркаванняў і права на мірны пратэст – гэта тыя свабоды, якія ўлады Беларусі павінны ў поўнай меры выконваць”, – заявіла Amnesty International. 

Беларускае Радыё Рацыя, Менск