Аналітык: Досвед польскага «Круглага стала» вымагае ад Беларусі перамоваў з сілавікамі



Святлана Ціханоўская заклікала сілавікоў Беларусі 25 кастрычніка перайсці на бок народу. 

Такую заяву ацаніў старэйшы аналітык польскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў Каміль Клысіньскі:

– Лукашэнка на дадзены момант трымаецца перш за ўсё на сілавым сектары. Гэта галоўная апора для ягонай улады. Яны не пераходзяць і, я думаю, хутка не пяройдуць на іншы бок, таму што ім ёсць што губляць. Гэта самы ўразлівы момант, калі краіна пераходзіць ад аўтарытарызму да частковай дэмакратыі, гэта дамова з сілавікамі, каб сысці ад крывавага сцэнара.

На думку аналітыка, беларускія сілавікі, як і ў свой час польскія, мусяць атрымаць гарантыі «мяккага» уваходжання ў новую Беларусь. І адных заяваў Ціханоўскай у дадзеным выпадку не дастаткова. Наўпроставы зварот да сілавікоў мусяць агучыць і самі пратэстныя групы.

Беларускае Радыё Рацыя