Аналітык: Перамовы Лукашэнкі і Пуціна будуць вельмі складанымі



Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Маскве, якія запланаваны на 25 снежня, будуць вельмі складанымі для беларускага боку, – прагназуе кіраўнік аналітычнага парталу „Беларусь секьюріці блог” Андрэй Паротнікаў.

„Хутчэй за ўсё, у кіраўніцтва Беларусі не атрымаецца дасягуць тых мэтаў, якія яно ставіць перад сабой. А гэта найперш дабіца максімальнай кампенсацыі за падатковы манёўр,” – кажа Паротнікаў.

– Не атрымаецца гэтага дасягнуць. Хутчэй за ўсё, будзе прапанаваны варыянт у тых фартматах і ў тых памерах кампенсацыі, які можа сябе дазволіць і які зручны для Расейскай Федэрацыі, са словамі, альбо вы пагаджаецеся на гэтае, альбо не атрымоўваеце ўвагуле нічога. Таму, я думаю, што для беларускіх уладаў гэта вельмі вялікі выклік і даволі трывожныя дні.

Тым больш, што Крэмль цісне на беларускі бок псіхалагічна і інфармацыйна. Па меркаванню Андрэя Паротнікава, перамовы невыпадкова прызначаны на каталіцкае Раство. Хаця ў Расеі добра ведаюць, што ў Беларусі гэта выходны дзень. І вельмі сімвалічна, што ў гэты святочны дзень Аляксандр Лукашэнка гатовы ехаць у Маскву на цяжкія перамовы і тым самы прадэманстраваць, што ўзровень зацікаўленасці ў вырашэнні гэтага пытання для яго значна пераўзыходзіць узровень цікаўнасці да сустрэчы расейскага боку.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя