Аналітык: Захад не хоча ўцягвацца ў гэты канфлікт
Украіна засталася сам-на-сам з расейскімі танкамі таму, што Захаду па-вялікім рахунку ўсё роўна. Заходнія палітыкі назіраюць за сітуацыяй і чакаюць далейшага развіцця падзей, пры гэтым думаючы пра свае ўласныя інтарэсы. Такое меркаванне ў размове для нашага радыё выказаў аналітык Belarus security blog, журналіст “Белсата” – Зміцер Міцкевіч:
– Украіна ўжо прасіла захад хоць бы закрыць неба, то бок даць магчымасць украінцам спакойна весьці сухапутныя аперацыі. То бок нейкім чынам невіляваць перавагу расейскіх сілаў менавіта ў плане авіацыі, але пакуль мы гэтага не ўбачылі, і не выглядае на тое, што захад увогуле не ўспрымае гэтую просьбу, яны проста праігнаравалі. Гэта паказуе іх цяперашні настрой.
Эксперт таксама патлумачыў, чаму Захад не хоча, або не можа, пайсці на сур’ёзныя крокі ў дачыненні да Пуціна і Расеі:
– Некаторыя Еўрапейскія краіны выступаюць проста супраць такіх сур’ёзных санкцыяў супраць Расеі, як напрыклад адключэнне ад SWIFT. Гэта кажа пра тое, што яны проста не хочуць уцягвацца ў гэты канфлікт, ім проста пляваць, вось і ўсё. Яны працягваюць пільнаваць выключна све інтарэсы, і ўся тая брахня, якую яны кажуць з экрану тэлевізараў, што яны нібыта выступаюць за нейкія каштоўнасці, не мае аніякай вартасці. За гэтымі словамі не стаіць абсалютна нічога: за ніякія каштоўнасці яны не гатовыя паступіцца сваімі шкурнымі інтарэсамі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Пры гэтым, на думку Змітра Міцкевіча, галоўныя мэты Пуціна на сёння цалкам відавочныя: гэта захоп сталіцы Украіны – Кіева, і замена Уладзіміра Зяленскага – на Віктара Януковіча.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя