Анастасія Лузгіна: Польшча ёсць і застанецца найбольш спрыяльнай краінай для міграцыі беларусаў
Даследчы цэнтр BEROC падлічыў колькасць беларусаў, якія пераехалі ў краіны ЕЗ у 2021-2022 гадах і патэнцыйна маглі пакінуць Беларусь назаўжды.
Вольга Сямашка пагутырала з адным з аўтараў даследавання, старэйшым навуковым супрацоўнікам BEROC Анастасіяй Лузгіной пра тое, якія краіны беларусы часцей за ўсе выбіраюць для міграцыі, што акрамя палітычнага крызісу прымушае беларусаў пакідаць радзіму і як міграцыйны сыход паўплывае на эканоміку і агульную сітуацыю ў Беларусі.
РР: Як вы ўвогуле атрымалі звесткі для даследавання, бо ў беларускіх крыніцах дакладных звестак няма?
Анастасія Лузгіна: Сапраўды, калі глядзець беларускую статыстыку, то там практычна нельга зрабіць якія-небудзь высновы, таму што беларуская статыстыка, калі за два гады глядзець, паказвае крыху больш за 10 тысяч беларускіх грамадзянаў, якія эмігравалі. Але справа ў тым, што яна ўлічвае толькі тых людзей, якія з’язджалі за мяжу, або па працоўных кантрактах, прычым на такіх умовах, што іх суправаджалі ў гэтым працэсе нейкія юрыдычныя асобы, нейкія арганізацыі, то бок ад арганізацый яны ехалі. І толькі ў гэтым выпадку яны там фіксуюцца сапраўды як тыя, што з’ехалі за мяжу. Па беларускай статыстыцы такога даследавання нельга было правесці, і мы паглядзелі на статыстыку Еўропы. Там, канешне, значна больш інфармацыі. Напрыклад, краіны публікуюць дадзеныя еўрастата. Мы змаглі зрабіць дастаткова дакладныя вызначэнні. Спачатку мы паглядзелі па еўрастату, куды ішлі асноўныя патокі беларусаў. Еўрастат публікуе дадзеныя па першасных дазволах, уключаюцца дакументы, якія дазваляюць мігранту знаходзіцца на тэрыторыі пэўнай краіны Еўразвяза больш чым 3 месяцы. Сюды не ўключаюцца віды на жыхарства, якія даюцца паўторна. У цэлым дынаміку можна было паглядзець. І калі па гэтай дынаміцы паглядзець, па колькасці выдадзеных дазволаў, то мы бачым, што асноўная краіна, якая ва ўсе гады, і раней за 2020 год, найбольш выдавала дакументы для пражыцця – гэта была Польшча. Дзесьці ад 80 да 95 працэнтаў, у залежнасці ад года. У апошнія гады павялічылася доля Літвы. Такім чынам, Польшча і Літва – гэта асноўныя краіны, куды эмігравалі беларусы, асабліва ў апошнія гады. А па Польшчы ёсць дастаткова дэтальная статыстыка па мігрантам. Публікуюць эміграцыйныя службы, яны пастаянна статыстыку абнаўляюць. Калі браць Польшчу, то мы палічылі двума спосабамі: першы спосаб – па колькасці атрыманых дазволаў для пастаяннага пражыцця, а другі спосаб – гэта па тых людзяў, якія плацяць сацыяльныя плацяжы ў ZUS.
Цалкам размова:
З Госцем Рацыі – cа старэйшым навуковым супрацоўнікам BEROC Анастасіяй Лузгіной, камунікавала Вольга Сямашка.