Анатоль Фёдараў: Беларусам спачатку трэба дамовіцца між сабой, а пасля ўжо прасіць дапамогі ў ЗША
5-га снежня, у Падкамітэце па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША адбыліся слуханні па Беларусі. На іх з прамовай выступіла беларуская лідарка Святлана Ціханоўская, якая папрасіла дапамогі ЗША, бо «ў адзіночку беларусы з дэмакратычнымі пераменамі ў Беларусі не справяцца».
Сітуацыю каментуе ўдзельнік Менскага форуму ў Берліне, прадстаўнік Нацыянальнай дэмакратычнай платформы Анатоль Фёдараў:
– Ездзіць з працягнутай рукой – дапамажыце нам. А пытанне павінна стаяць па-іншаму – спачатку мы самі павінны зрабіць сваімі сіламі і выпрацаваць стратэгіі вызвалення людзей і абароны сваёй краіны. А потым ужо ездзіць і казаць, што мы, згодна з выпрацаванай агульнай стратэгіяй, мусім дамаўляцца па канкрэтных пытаннях. Сёння дамаўляцца няма пра што. Гэта не больш, чым палітычны турызм, ён не прынясе неабходных вынікаў краіне. Калі мы так застанемся ў такім стане, то мы краіну можам згубіць у наступным годзе. А людзі будуць сядзець у турмах да канца жыцця, і шмат з іх адтуль не выйдуць.
Вядома, што таксама 5-га снежня ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу беларускіх фізічных асоб і кампаній. Сярод тых, хто трапіў у спіс – Аляксандр Шакуцін (старшыня савета дырэктараў ААТ „АМКАДОР”), Павел Тапузідзіс („Тытунь-Інвест”), генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя