Анатоль Лябедзька: Апатыя – псіхалагічная праблема і для Лукашэнкі
Старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька разам з сябрамі ініцыятыўнай групы збірае подпісы ў Гародні за вылучэнне яго кандыдатам у прэзідэнты. Сустрэчы з патэнцыйнымі выбаршчыкамі зарганізаваныя на найбуйнейшых рынках, прахадных прадпрыемстваў і ў цэнтры горада. Цягам дня Анатоль Лябедзька мае намер не толькі збіраць подпісы ў сваю падтрымку, але і ажыццявіць маніторынг перадвыбарчых настрояў у грамадстве, якія, на думку патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, не адзначаюцца аптымізмам:
– Калі раней была нейкая цікавасць хоць б да прэзідэнцкай кампаніі, то зараз яе няма, яна адсутнічае. Я думаю, што гэта праблема, як мінімум псіхалагічная, для Аляксандра Лукашэнкі, які як бы падпітваўся энергетыкай гэтых кампаній. Яму вельмі важна, каб не толькі лічбы былі высокія, з гэтым яны спраўляюцца добра, але каб была “дзвіжуха” нейкая, каб быў нейкі працэс, каб была нейкая дыскусія, каб было шмат тых, хто за яго рэальна галасуе.
За час збору подпісаў Гародню адведалі два патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты – прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч і старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя