Анатоль Лябедзька: Беларусь прарвала ізаляцыю
«Цяпер ўсё залежыць ад палітычнай волі ўдзельнікаў перамоўнага працэса, а таксама ад эфектыўнасці рэалізацыі таго, што пакладзена на паперу, – так каментуе вынікі сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў Менску старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
А пакуль ёсць сумны досвед папярэдніх дамоваў, – кажа палітык.
– Будапешцкая дэкларацыя, пад ёй стаяць подпісы прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў “ядзерных краінаў”, але гэта не выратавала Украіну і не дае гарантыю бяспекі для Беларусі. І кошт таго, што было падпісана не перавышае кошту самой паперы. У гэтай справе можна толькі спадзявацца на лепшае.
«Пакуль жа своеасаблівым трыўмфатарам перамоў выступае Аляксандр Лукашэнка, які з дапамогай Уладзіміра Пуціна і ў вялікай ступені Пятра Парашэнкі выйшаў са стану міжнароднай ізаляцыі», – падкрэслівае Анатоль Лябедзька.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя