Анатоль Лябедзька: Гэтыя змены не прывядуць да зменаў



Новая каманда Аляксандра Лукашэнкі пакуль не нясе надзеяў на змены, – лічыць лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Кадраў, якія здольныя вывесці Беларусь з эканамічнага застою, у новым урадзе няма, чыноўнікі памяняліся проста кабінетамі, – кажа палітык:

– Гэта хутчэй перасоўванне з кабінета ў кабінет. Усё гэта адбываецца ў рамках аднаго кадравага рэестра і ў фармаце адной стратэгіі. Гэта нас абсалютна не задавальняе. Як палітычнае пасланне – адстаўка Лукашэнкі, гэта застаецца ў сіле. Трэба ідэнтыфікаваць людзей, якія здольныя нешта рабіць дзеля пераменаў. Будзем збіраць подпісы за адстаўку – праз размову, праз кантакты, праз камунікацыі, праз тлумачэнне нашай пазіцыі. Так што ўсё яшчэ наперадзе.

Аб’яднаная грамадзянская партыя пачала яшчэ да адстаўкі ўраду збор подпісаў за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэння і гэтае патрабаванне застаецца актуальным, перакананы Анатоль Лябедзька.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя