Анатоль Лябедзька пракаментаваў вынікі пасяджэння АБСЕ ў Менску



Галоўным вынікам правядзення Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Менску стала вызваленне фігурантаў „справы патрыётаў”, – так лічыць старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Без правядзення Асамблеі і без праекту Рэзалюцыі аб сітуацыі ва Усходняй Еўропе, беларуская улада не мела б матывацыі вызваляць людзей. Акрамя таго, затрыманні людзей прывялі б да крытыкі з боку АБСЕ. Улада была вымушана вызваліць фігурантаў справы – падкрэслівае палітык:

– Нам удалося на мерапрыемствах Асамблеі, як кажуць зараз – на палях  гэтай арганізацыі, правесці шэраг вельмі добрых сустрэч з удзелам фракцыі Еўрапейскай народнай партыі, у якіх прынялі ўдзел і парламентарыі з ЗША і Канады. І гэта было палітычнае пасланне з прыярытэтам на тое, што трэба рабіць.

“У першую чаргу неабходна правесці змены ў выбарчае заканадаўства, каб вярнуць права выбару грамадзянам Беларусі, здзейсніць структурныя рэформы, зарэгістраваць грамадска-палітычныя арганізацыі, якім гадамі адмаўляюць у гэтым праве”, – распавёў Анатоль Лябедзька.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя