Анатоль Лябедзька: Мы ставім вельмі прагматычныя задачы
Аб’яднаная грамадзянская партыя мяркуе, што 2015 год стане годам шырокага палітычнага руху. Як заявіў старшыня партыі Анатоль Лябедзька, сяброўства ў нейкай партыі ці арганізацыі дзеля гэтага неістотнае. Эканамічны крызіс, лічыць палітык, заахвоціць да ўдзелу ў гэтым руху дагэтуль пасіўныя грамадскія колы.
– Мы да канца яшчэ няздольныя прагназаваць, якія будуць знешнія чыннікі ўплыву на сітуацыю ў Беларусі. Мы лічым, што падчас прэзідэнцкай кампаніі мы мусім ставіць вельмі прагматычныя задачы і мэты. Для нас павялічыць колькасць удзельнікаў палітычнага працэсу азначае стварэнне на практыцы шырокага руху, які ўключыць у сябе не толькі чальцоў існуючых палітычных партый і арганізацый, але і пасіўных прыхільнікаў пераменаў.
Паводле Анатоля Лябедзькі, Аб’яднаная грамадзянская партыя накіравала заяўкі на правядзенне 74 пікетаў па ўсёй краіне за адстаўку Лукашэнкі і супраць фінансавага крызіса. Хутчэй за ўсё, кажа палітык, у правядзенні пікетаў улады адмовяць, таму падрыхтаваныя інфармацыйныя матэрыялы, якія будуць распаўсюджвацца сярод людзей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота nv-online.info
