Маці зніклага Дзмітрыя Завадскага чакае грунтоўнага расследавання
Споўнілася 14 год з дня выкрадання журналіста, тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага. Па словах яго маці Вольгі Завадскай, для яе і зараз гэта вельмі сумны і цяжкі дзень.
„Час лечыць, але мая рана не загаілася”, – кажа жанчына.
– Гэта вельмі сумны і хвалюючы дзень. Бо ў гэты дзень вельмі востра адчуваеш тую страту, несправядлівасць, бездапаможнасць, якая вакол цябе, і ты знаходзішся нібы ў вакууме, бо, у прынцыпе, падтрымаць няма каму. Дзякуй людзям, якія памятаюць пра зніклых людзей і нагадваюць пра іх не толькі грамадскасці, але і людзям за мяжой, нагадваюць пра тое, што адбываецца ў нашай краіне.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Анатоль Лябедзька:
– Мы ведаем, мы здагадваемся, хто за гэтым стаіць. Але і забойцы, і арганізатары, і тыя, хто замаўляў, – на волі. Гэта палітычныя забойствы. Трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Усё роўна прыйдзе той час, калі будуць адкрытыя судовыя працэсы і ўсё будзе растаўлена па паліцах. Толькі, на вялікі жыль, гэта будзе не пры гэтай уладзе.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Справа знікнення Завадскага некалькі разоў прыпынялася і зноў аднаўлялася. 12 гадоў таму менскі абласны суд прызнаў вінаватымі ў выкраданні журналіста некалькіх супрацоўнікаў спецпадраздзялення “Алмаз”.
27 лістапада 2003 года суд прызнаў зніклага журналіста памерлым, хаця яго цела так і не знайшлі.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя
