Анатоль Лябедзька: Мы выкарыстоўваем 45-ы артыкул



Мікола Статкевіч абвясціў правядзенне чарговага сходу выбаршчыкаў на 23 верасня ў Менску на плошчы Свабоды. «Запрашаю ўсіх, каго цікавіць лёс нашай краіны, на сход выбаршчыкаў, які пачнецца ў сераду, 23 верасня, у 18.00 у Менску на плошчы Свабоды. Сход будзе прысвечаны абмеркаванню вынікаў больш чым 21-гадовай дзейнасці Аляксандра Лукашэнкi, якога я таксама запрашаю на гэтае абмеркаванне», — напісаў Статкевіч у Фэйсбуку. На плошчу Свабоды збіраюцца Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька:

– Сёння буду на гэтай сустрэчы, лічу яе важнай і актуальнай. Перакананы, што мы не парушаем выбарчае заканадаўства, мы проста выкарыстоўваем артыкул 45-ы. І гэта трэба абвязкова рабіць. Сёння мы бачым эканамічны тупік. Нам патрэбныя сістэмныя рэформы. На жаль, не адзін з удзельнікаў гэтай кампаніі, спікераў гэтай кампаніі, не прапанаваў рэальную праграму па выхаду з крызісу, з гэтага эканамічнага тупіка.

Чарговы Сход запланаваны на 4 кастрычніка. Статкевіч, Лябедзька і Някляеў, а таксама прадстаўнікі партыяў і шэрагу грамадскіх арганізацыяў заклікаюць беларусаў на сход супроць размяшчэння ў Беларусі расейскай вайсковай базы.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя