Анатоль Лябедзька наведвае гарады Беларусі



Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька наведвае гарады Беларусі, ў якіх праходзяць пікеты па зборы подпісаў вылучэнцаў у кандыдаты ад АГП. Па  словах палітыка, пакуль выбаршчыкі паводзяць сябе не вельмі актыўна, у чым ён бачыць аб’ектыўныя прычыны:

– Зараз у Бабруйску, пераязджаем з аднаго пікета на другі. Што тычыцца выбаршчыкаў, то пераважная большасць цалкам расчараваная эканамічным курсам. І разам з тым, большасць з іх не верыць абсалютна ні ў што. Стварылі такую сістэму, калі ў людзей няма ні ініцыятывы, ні матывацыі штосьці рабіць. Сама выбарчая сістэма збанкрутаваная.

Больш за 20 ініцыятыўных груп створана па зборы подпісаў за кандыдатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. А вось з 30 прэтэндэнтаў ад АГП  на уваходжанне ў выбарчыя каміссіі рознага ўзроўню ўлады не прапусцілі нікога”, паведаміў Анатоль Лябедзька.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ucpb.org