Анатоль Лябедзька: Улада – галоўны інвестар „Плошчы”
На нядаўнім Сойме Партыі БНФ было заяўлена, што партыі і арганізацыі, якія ўваходзяць у ініцыятыву „Народны рэферэндум” хутка вылучаць адзінага кандыдата ў прэзідэнты. У якасці магчымых прэтэндэнтаў называліся прозвішчы Рыгора Кастусёва, Алены Анісім і іншых.
Па свовах старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, ніякай навіны ён у гэтым не бачыць.
„Ініцыятыва па вылучэнні адзінага доўжыцца, здаецца, трэці год. І мы ўжо троху стаміліся чакаць, калі з’явіцца партнёр па перамовах аб перадвыбарчай тактыке і стратэгіі, – сказаў Анатоль Лябедзька ў інтэрвію карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя.
РР: На сваім з’ездзе Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла Вас для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Як ідзе рэалізацыя гэтага даручэння?
Анатоль Лябедзька: У нас не было другога з’язда. Няма іншага рашэння. Рашэнне з’езда азначае, што мы гатовы браць на сябе адказнасць і ўдзельнічаць і ў перамоўным працэсе з іншымі прадстаўнікамі апазіцыі і ў самой выбарчай кампаніі.
РР: Якую перадвыбарчую стратэгію Вы прапануеце?
Анатоль Лябедзька: Не з’яўляецца сакрэтам, што дзве апошнія выбарчыя кампаніі мы праводзілі па свайму сцэнару. І зараз прынцыпова лічым, што патрэбна арыентавацца не на тое, што прапануе ўлада, – мы ведаем, што гэта вельмі вузкі калідор, які з кожнай кампаніяй змяншаецца. І адным са змястоўных пасланняў да людзей павінна быць неабходнасць вяртання права выбару. Мы працавалі 2 апошнія кампаніі на актуалізацыі таго, што без свабодных сумленных выбараў нельга чакаць пераменаў у эканамічнай, у сацыяльнай сферах. Гэта ўсё ўзаемазвязана. Але людзі гэтага не разумеюць. Людзі думаюць, што іх жыццё, заробкі, устойлівасць фінанасавай сістэмы – гэта адно, а выбарчая камапнія, выбары – гэта нешта іншае. Вось гэта глыбокая памылка. Але яна прысутнічае амаль у паловы выбаршчыкаў. Каб змяняць гэтую сітуацыю, з людзьмі трэба працаваць. Таму мы не з’яўляемся прыхільнікамі байкота, як ляжання на канапе, а мы за тое, каб выкарыстоўваць тыя выбарчыя кампаніі, якія праводзяцца ў Беларусі і даюць больш легальных мажлівасцей, чым прамежак часу паміж гэтымі кампаніямі.
РР: Так можна Вашыя словы расцаніць як заяву аб вылучэнні для ўдзелу ў прэзідэнцккай кампаніі?
Анатоль Лябедзька: Мы заявілі гэта на з’ездзе ў траўні мінулага году і ўвесь гэты час працуем. У нас ёсць некалькі асноўных тэмаў, па якіх мы напрацоўваем тое, што называецца палітычным капіьалам і шукаем новых людзей.
РР: А што будзе з ініцыятывай па вылучэнню палітзняволенага Мікалая Статкевіча ў якасці адзінага кандыдата ў прэзідэнты?
Анатоль Лябедзька: Мы былі аднымі з ініцыятараў распачаць палітычную кампанію, звязаную з вылучэннем Статкевіча. Мы ад гэтага не адмаўляемся. Мы лічым, што гэта мусіць быць моцная кампанія па актуалізацыі праблемы палітычных вязняў у Беларусі. Разам з тым, мы гаворым, што гэтага недастаткова. Таму што ёсць людзі, якія разумеюць гэтую праблему, але вельмі багата людзей, якія далёкія ад самой палітыкі. І трэба выкарыстоўваць такую тэму, як сённяшні крызіс. Таму мы прапанавалі новы эканамічны курс, складовымі часткамі якога з’яўляюцца і праграма „Міліён новых працоўных месцаў”, і „Антыкрызісная праграма”, і „Антыкарупцыонаня платформа”. Іх трэба раскручваць дзеля таго, каб істотна павялічыць колькасць удзельнікаў палітычнага працэсу. Бо з той колькасцю актывістаў палітычных партый і грамадскіх арганізацый, што мы сёння маем ўсе разам, мы не ў стане аказвць ціск на ўладу. Мы не з’яўляемся такімі прыцягальнымі і для астатняй часткі беларускага грамадства. Таму галоўная задача прэзідэнцкай кампані, на наш погляд — гэта выйсці на шырокі рух. Не на нейкую новую арганізацыю з фармальным сяброўствам, а менавіта як на працэс. Калі мы гэта вырашым па выніках кампаніі 2015 году, то, канешне, гэта будзе велмі важкі і сур’ёзны вынік. І мы б хацелі, каб была ўзгодненая кампанія. Як толькі будуць розныя сцэнары ў „Народнана рэферэндума”, „Талакі” ці яшэ некага, то гэта будзе параза для ўсіх. Таму для нас вельмі важна, каб як мага хутчэй з’явіўся адказны партнёр, з якім мы можам размаўляць аб адзіным сцэнары, скіраваным на тое, каб істотна павялічыць колькасць удзельнікаў палітычнага працэсу і стварыць сілу, якая заставіць улады лічыцца з сабой.
Праблема ў тым, што партнёры з „Народнага рэферэндуму” ніяк не вызначацца да сённяшняга дня. А мы гатовы размаўляць пра адзіны сцэнар, мы гатовы размаўляць пра стварэнне штабу з агульнымі функцыямі. І яны ведаюць пра гэта, мы агучылі.
РР: У Вашым сцэнары выбарчай кампаніі прадугледжана магчымасць новай Плошчы?
Анатоль Лябедзька: Мы гаворым, што сітуацыя змяняецца імкліва. І то, што здавалася нейкім сцэнаром за воблакамі ўчора, сёння становіцца рэальнасццю. Ніхто не мог спрагназаваць яшчэ некалькі месцаў назад, што эканоміка, эканамічны крызіс будзе істотна ўплываць на настроі людзей. А сёння гэта так. Мы, канешне, за эвалюцыйны шлях развіцця Беларусі. Мы за тое, каб тут былі свабодныя і сумленныя выбары і праз канкурэнуыю людзі выбіралі сабе ўрад, парламент – гэта аптымальны варыянт. Разам з тым мы гаворым, што ў грамадзянаў павінна быць права на пратэст. Такога не можа быць, калі нейкая кучка людзей прыходзіць да ўлады, піша такія законы, якія саміх іх ставяць у сітуацыю жыцця „па паняццях”, а астатнія мусяць выконваць гэтыя самыя законы, якія яны напісалі пад сябе. Таму права на пратэст мусіць быць!
РР: Ёсць шматлікія меркаванні, што зараз нельга моцна выступаць супраць уладаў, таму што дэстабілізацыяй у Беларусі можа скарыстацца Расія, якая не пацерпіць зменаў палітычнага накірунку на больш празаходні, і разыграць сцэнар, як і ва Украіне.
Анатоль Лябедзька: Я хачу сказаць, што ў Беларусі трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Не апазіцыя, не апаненты разгойдваюць сітуацыю і ствараюць „Плошчу”. Гэта робіць улада сваімі дзеяннямі. Калі яна вядзе краіну ў тупік, калі яна на працягу 5 гадоў стварыла 3 фінансавыя крызісы, якія моцна ўдарылі па кішэні людзей, то вось гэта рыхтуе „Плошчу”, а не нейкія заявы прадстаўнікоў апазіцыі. Таму галоўны інвестар „Плошчы” і 'ўчора і сёння, і я думаю, што і заўтра ёсць улада. І ўкраінскі досвед гэта таксама пацвярджае. Там не апазіцыя падштурхнула да Майдану. А карупцыя, незразумелая ўнутраная і знешняя палітыка Януковіча вымусілі людзей зрабіць тое, што называецца зараз Майданам.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота bnp.by