Анатоль Лябедзька: Ніхто не здольны сабраць 100 тысяч подпісаў



Пачатак прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі абмяркоўваюць „Госць Рацыі”, кіраўнік цэнтра „Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька і Генадзь Барбарыч:

– Я назіраю за гэтай кампаніяй збольшага збоку, ёсць больш часу для аналізу. Ёсць канешне пэўныя адметнасці. Першае, бадай што ўпершыню Расея не будзе публічна падтрымліваць свайго малодшага брата. Яна можа ціха „класці яйкі ў розныя кошыкі”, але „кошык” Лукашэнкі можа быць такім жа, як і ў некаторых іншых прэтэндэнтаў. Па-другое, упершыню, два гады запар, не будзе праеўрапейскі настроенага кандыдата ў прэзідэнты. У трэцяй кампаніі запар не будзе адзінага кандыдата ад прыхільнікаў пераменаў. Таксама можна адзначыць, што хутчэй за ўсё не будзе міжнародных назіральнікаў. Будуць нейкія клоўны, якіх за грошы прывязе Лукашэнка, але АБСЕ, БДІПЧ, Рада Еўропы, Парламенцкая асамблея хутчэй за ўсё не прышлюць сваіх прадстаўнікоў, бо для іх здароўе і бяспека іх грамадзянаў важней. З’явіліся новыя трэнды, „старыя граблі”, але „новыя лбы”. Гэта кампанія паказвае, што ёсць запыт на пратэст, гэта акумулюецца вакол Сяргея Ціханоўскага. Ёсць запыт на перамены, гэта звязана ў першую чаргу з Бабарыкам. Яшчэ адна адметнасць, я думаю, што ніхто, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, не здольны ў сённяшніх умовах сабраць 100 тысяч подпісаў. Можа Бабарыка, які асядлаў такую цікавасць, але пакуль ён у прасторы сацыяльных сетак, але гэта не ўся Беларусь. Лукашэнка збярэ 100 тысяч і больш пашпартоў, гэта азначае, што рэгістрацыя становіцца вельмі важным фактарам, які дазваляе ўплываць на ўсіх кандыдатаў. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя