Анатоль Лябедзька пра праект новай Канстытуцыі



Абмеркаваць на міжнародным узроўні. Чарговую канферэнцыю ладзіць рабочая група па стварэнні праекта новай Канстытуцыі. Кола экспертаў ад беларускай апазіцыі сабралася яшчэ ў 2019 годзе, а пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года – дзейнасць актывізавалася, рабочую групу падтрымала Святлана Ціханоўская. Прызентавалі праект новай Канстытуцыі, цяпер яго трэба абмеркаваць з шырокім колам экспертаў, у тым ліку і міжнародных.

Для гэта арганізуецца буйная канферэнцыя, кажа прадстаўнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскі па пытаннях канстытуцыйнай рэформы Анатоль Лябедзька. Дата 15-га сакавіка, у гадавіну прыняцця Канстытуцыі 1994 года:

– Будуць гаварыць і пра наш праект Канстытуцыі, ну і таксама пра міжнародныя стандарты. Мы б хацелі даехаць у кожны рэгіён. Запрашайце чальцоў рабочай групы, мы прыедзем у Жабінку, мы прыедзем у Смаргонь, у Навагрудак, у Буда-Кашалёва, сустрэнемся і будзем размаўляць пра Канстытуцыю. Мы будзем слухаць вас, для нас гэта вельмі важна і актуальна.

Анатоль Лябедзька падкрэслівае, што цяпер перад рабочай групай стаіць задача абмеркаваць гэтыя змены і ахапіць большую колькасць беларусаў. Гэтым група плануе займацца вясной і летам, „каб да восені ў нас быў дакумент, які можна адпраўляць на галасаванне”, кажа ён.

Беларускае Радыё Рацыя