Анатоль Лябедзька пракаментаваў праект Канстытуцыі ад уладаў
Размова ідзе не пра Канстытуцыю, а хутчэй пра дапаможнік для ўтрымання ўлады. Канстытуцыя – гэта зусім іншы прававы дакумент.
Так праект Канстытуцыі, які ўлады прадставілі днямі грамадскасці ацаніў у нашым эфіры беларускі палітык Анатоль Лябедзька. Ён заўважае, што ўвогуле з’яўленне праекту новай Канстытуцыі не стала падзеяй для большай часткі грамадзян:
– Размова ідзе не пра Канстытуцыю, а хутчэй пра дапаможнік па ўтрыманні ўлады. Канстытуцыя – гэта зусім іншы прававы дакумент. Наконт чаканняў, у нейкай ступені чакалі мы з вамі, журналісты і тыя, хто цікавіцца палітыкай на прафесійным узроўні. Для большасці людзей, хатніх гаспадынь, слесара з трактарнага ці прадпрымальніка з Буда-Кашалёва, гэта не з’яўляецца падзеяй. Справа ў тым, што за 28 гадоў так сталася, што Канстытуцыю пераўтварылі з кавалачак паперы, якая нічога не значыць у жыцці людзей. Таму няма матывацыі моцна цікавіцца Канстытуцыяй. Вы ў ніводнага чыноўніка не знойдзеце на працоўным стале Канстытуцыю. Партрэт кіраўніка Беларусі так, але толькі не Канстытуцыі. Чаму ў гэты час, мне падаецца, што ён усё ж такі падабраны такім чынам, каб нават для палітычна актыўных людзей былі пэўныя складанасці і цяжкасці ў абмеркаванні. Улада не зацікаўлена, каб рабіць абмеркаванне праекту Канстытуцыі ўсенародным, агульным. Бо тое, што зараз выдалі на паверхню з недраў інтэлектуальнага патэнцыялу ўладаў, выглядае проста нікчэмным. Я проста ўсцешаны, што ёсць такі тэкст, што ў параўнанні з ім праект Канстытуцыі новай Беларусі, якія мы прапанавалі, ну гэта проста вяршыня канстытуцыйнай думкі. Параўнанне яўна не на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Таму так, ёсць святы, ёсць буднічнае жыццё, выжыванне людзей. Гэта толькі час, калі прапаганда будзе моцна агітаваць і рабіць акцэнты на некаторыя асобныя артыкулы, якія яны паспрабуюць прадаць унутры краіны, Расеі і магчыма экспертнай супольнасці на Захадзе.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Улада не зацікаўлена ў рэальным абмеркаванні праекта Канстытуцыі, – дадае Анатоль Лябедзька. Плануецца, што рэферэндум па зменах у Канстытуцыю пройдзе ў канцы лютага, папярэдне называецца дата 27 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя