Анатоль Лябедзька пракаментаваў скандал у ByPol



У нашым эфіры пабываў беларускі палітык Анатоль Лябедзька.

РР: Зараз мы жывем у прасторы размоваў пра сітуацыю з ByPol. Адбыўся скандал, абвінавачванні і г.д. З’явілася інфармацыя, што арганізацыя дзеліцца на 2 часткі. Зноў у апазіцыйных колах нехта пасварыўся, падзяліўся, як гэта было ўжо не раз. Здаецца, што такія ж працэсы і ў наменклатурнай Беларусі адбываюцца, проста мы не маем да іх доступу. Гэта варта каментаваць як звычайныя палітычныя працэсы, ці нешта не так?

– Як рэагаваць? Вырашаць праблему якая існуе, і рухацца наперад. Гэта пермаментны спадарожнік усіх працэсаў, бо чалавек – гэта такая асоба, з хібамі. Там дзе ёсць чалавек, абавязкова будуць нейкія праблемы, пытанне ў іх памерах і наступствах. Я б зараз канцэнтраваўся не на тым, хто больш вінаваты, а на тым, як зменшыць наступствы. Добрая навіна, што пры медыяцыі Святланы Ціханоўскай знайшлі нейкае паразуменне. Добра, каб гэта было не толькі на паперах, але і ў дзеяннях. Калі па выніках атрымаецца, што ёсць не толькі 2 структуры, але паміж імі падзеленыя паўнамоцтвы і адказнасць – гэта найлепшы вынік з дадзенай сітуацыі. Разводны працэс заўсёды лепш, чым пермаментная сварка.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя