Анатоль Лябедзька: Пратэстны настрой будзе нарастаць
Пагаршэння эканамічнага стану ў краіне, а не правядзення чарговай парламенцкай кампаніі больш за ўсё баяцца прадстаўнікі ўлады сёння. У гэтым упэўнены экс-старшыня Аб’яднанай Грамадскай партыі Анатоль Лябедзька. Палітык перакананы, што ў Беларусі з часам будзе толькі нарастаць пратэстны настрой у сувязі з падзеннем даходаў:
– Улада больш за ўсё баіцца зараз праблем у эканоміцы. Гэта выклік №1. Таму што, калі апазіцыю можна перасадзіць у турмы, у следчыя ізалятары, запалохаць, кагосьці можна купіць, то з эканомікай найбольш цяжка і складана. І другая пагроза – гэта Расейская Федэрацыя. І нягледзячы на тыя абдымкі і словы закаханасці, якія мы чуем з вуснаў і Пуціна, і Лукашэнкі, апошні канешне баіцца паўтарэння ўкраінскага сцэнару.
Галоўная мэта для дзеючага кіраўніцтва – гэта ўтрымаць уладу, таму яны будуць выкарыстоўваць для гэтага любыя метады і ігнараваць правы людзей, а таксама меркаванне міжнароднай супольнасці, – дадаў Анатоль Лябедзька.
Беларускае Радыё Рацыя
