Анатоль Лябедзька: Пуцін выступае ў ролі тылу для Лукашэнкі



Лік беларусаў, якія выступаюць за перамовы штаба Святланы Ціханоўскай з цяперашнімі ўладамі Беларусі, набліжаецца да 800 000. Пра гэта сведчаць дадзеныя на платформе «Голас».

Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе, палітык Анатоль Лябедзька мяркуе, што стратэгія прымусу да перамоваў дастаткова прадуманая, але…

– Тут, бадай што, самае слабое месца – гэта Пуцін, які выступае ў ролі тылу для Лукашэнкі. Таму, калі ўдасца камандзе Ціханоўскай нешта вырашыць на ўсходнім накірунку, то на выхадзе мы можам атрымаць выбары пад кантролем і наглядам як мінімум АБСЕ. І да гэтага трэба імкнуцца.

Параўноўваючы настрой грамадства, Лябедзька кажа, што летась людзі выходзілі на акцыі, як на свята, з добрым настроем і спадзевамі на перамены. А сёлета ідзе назапашванне негатыўных эмацыяў, і людзі становяцца больш жорсткімі ў выказваннях.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя