Анатоль Лябедзька раздаваў ўлёткі
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька раздаў на рынку „Экспабел” і каля прахадной Менскага аўтамабільнага заводу матэрыялы з інфармацыяй пра шляхі пераадолення эканамічных праблем і накірунках эфектыўнага развіцця Беларусі.
Анатоль Лябедьзка, як вядома, заявіў пра намер удзельнічаць у кампаніі прэзідэнцкіх выбараў. Каля прахадной МАЗа сотні асобнікаў разляцеліся менш як за 20 хвілін:
– Сёння на рынку мы раздалі больш за дзве тысячы, практычна амаль ніхто не адмаўляецца.
„Вельмі важна выкарыстаць магчымасці прэзідэнцкай кампаній для адносна свабоднага інфармавання насельніцтва пра сітуацыю ў краіне і пра праграмы развіцця Беларусі, якія распрацавала дэмакратычная апазіцыя”, – дадаў палітык.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя