Анатоль Лябедзька: Рэпрэсіі будуць трываць да самой выбарчай кампаніі
Рэпрэсіі ў Беларусі будуць нарастаць, што звязана з прызначэннем на 25 лютага 2024 года выбараў у Палату прадстаўнікоў.

На думку прадстаўніка офісу Святланы Ціханоўскай Анатоля Лябедзькі, улады баяцца паўтарэння акцый пратэсту, таму да моманту правядзення дня галасавання будуць трымаць градус страху на высокім узроўні.
– У іх ёсць такое адчуванне і разуменне, што пратэст нікуды не знік. Яго няма на вуліцах, але ён ёсць ў галаве, унутры людзей. А гэта азначае, калі праводзіць публічную кампанію, то трэба трымаць градус страху на высокім узроўні. Таму гэтая палітычная тэмпература будзе трымацца да самой выбарчай кампаніі. І натуральна не адкруцяць і не знізяць.
Анатоль Лябедзька падкрэслівае, што 25 лютага будуць адбывацца не выбары, а спецаперацыя па ўтрыманні ўлады.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя
