Анатоль Лябедзька: Сама па сабе цікавасць да Беларусі не ўзнікне



Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі прысутнічалі на з’ездзе Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюзу ў Гамбургу (Германія). З’езд стаў адметным тым, што на ім партыю замест Ангелы Меркель узначаліла Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр.

Па словах былога старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а зараз кіраўніка цэнтру „Еўрапейскі дыалог” Анатоля Лябедзькі, апошнія кантакты з еўрапейскімі палітыкамі паказалі, што зараз Беларусі няма ў еўрапейскай павестцы дня.

– Але дзякуючы такім паездкам, такой камунікацыі можна спрабаваць, каб хоць недзе, на асобных пляцоўках, гэтае пытанне гучала. Сама па сабе цікавасць не ўзнікне. Яе трэба ініцыяваць. Трэба прыцягваць увагу. Таму, канешне, у кулуарах мы гаварылі шмат і пра справу БелТА, і пра справу Ганны Красулінай, і пра сітуацыю, што 7 мільёнаў выбаршчыкаў не маюць права выбара. Але ініцыятарамі мы былі. І гэта такая стратэгія. Іншай быць не можа.

Таму, каб пра Беларусь не забываліся ў Еўропе і ў свеце, беларускім дэмакратычным сілам трэба нарошчваць актыўнасць. „Чым больш актыўнымі мы будзем у знешнепалітычнай дзейнасці, тым больш можам разлічвыць на вынік”, – сказаў Анатоль Лябедзька.

У беларускую дэлегацыю таксама ўваходзілі сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і цяперашні кіраўнік Аб’яднанайй грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.

Цалкам матэрыял:

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя