Анатоль Лябедзька: Санкцыі да Расеі адаб’юцца і на Беларусі



Сектаральныя санкцыі ЗША і Еўразвязу супраць некаторых буйных расейскіх прадпрыемстваў нанясуць страты не толькі расейскай эканоміцы, але могуць мець ускосныя эканамічныя наступствы для Беларусі, – мяркуе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Санкцыі ўводзяцца краінамі Захаду ў сувязі з агрэсіўнымі дзеяннямі Расеі супраць Украіны:

– Для нас важна і істотна не толькі танная нафта і газ, а тут кошты могуць змяніцца, таму што трэба будзе напаўняць расейскі бюджэт, але і расейскі рынак. Калі там шмат лішніх грошай, то для нашых тавараў там дастаткова камфортна – многія іх закупаюць. Калі ёсць абмежаванні, калі фінансавае самаадчуванне ў расейцаў нізкая, то гэта азначае, што будзе падаць і цікавасць да беларускіх тавараў.

Таму зноў пачнуцца праблемы са збытам беларускай прадукцыі ў Расеі, а гэта адаб’ецца і на папаўненні бюджэту Беларусі і на дабрабыце шмат якіх грамадзянаў нашай краіны, – прагназуе Анатоль Лябедзька.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя