Анатоль Лябедзька: Сёння галоўнае – захаваць незалежнасць Беларусі
Стратэгічны план на 2017 год агучаны кіраўніцтвам Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Галоўнае, на чым будзе будавацца дзейнасць АГП, – гэта пошук адказу на пытанне “што рабіць”, а не “хто вінаваты”. Такім чынам, партыя прэзентуе сябе як канструктыўную апазіцыю да дзеючай улады. Сярод задач, якія ставіць перад сабой АГП у гэтым годзе, на першым месцы па значнасці ставіцца бяспека Беларусі і яе грамадзянаў, – кажа старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
– У сучасны час гэта робіцца надзвычай актуальным. І Беларусь тут не выключэнне. Мы гатовы заяўляць, што падтрымаем намаганні ўсіх, хто будзе прадпрымаць дзеянні, скіраваныя на ўмацаванне незалежнасці Беларусі. Гэта азначае, не толькі прыхільнікаў пераменаў, але і ўлады.
Іншымі, не менш важнымі задачамі АГП Лябедзька назваў – новы эканамічны курс праграмы сістэмных рэформаў “Мільён новых рабочых месцаў” і змены выбарчага заканадаўства як першачарговая ўмова для правядзення пазітыўных рэформаў.
Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота freeregion.info