Анатоль Лябедзька: Трэба навязваць рэжыму свой сцэнар
Палітычныя партыі і рухі Беларусі працягваюць дыскусію наконт удзелу ці байкоту прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Ужо вядома, што Аб’яднаная грамадзянская партыя пойдзе на выбары паводле ўласнага сцэнару. А ў кандыдаты будзе балатавацца Анатоль Лябедзька:
– Трэба навязваць рэжыму і ўладам свой сцэнар паводзінаў, а не хадзіць па тых калідорах, якія выклаў для нас Лукашэнка з Ярмошынай і астатнім сваім атачэннем. Для нас гэта актывізацыя праблемы свабодных сумленных выбараў, якіх няма ў Беларусі.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланаваныя на лістапад 2015 года. Апазіцыя дагэтуль не можа абраць адзінага вылучэнца на выбары.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота nv-online.info