Анатоль Лябедзька: Цяпер галоўнае – падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў



Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 30 верасня- 2 кастрычніка знаходзіўся з візітам у Бірмінгеме, дзе ўзяў удзел у канферэнцыі Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі.

Сустрэчы ў замежжы прыносяць плён у абмене вопытам, але асноўная праца павінна быць на месцы – у Беларусі, – лічыць палітык.

“Цяпер галоўнае – падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў”, – кажа Анатоль Лябедзька.

 – Па выніках кароткай сустрэчы з міністрам замежных справаў і міністрам па справах Еўропы, з тымі, хто плануе палітыку Велікабрытаніі ў адносінах да Беларусі, з парламентарыямі, з кіраўніцтвам Кансерватыўнай партыі. Папярэдні досвед кантактаў з афіцыйным Менскам не робіць іх аптымістамі, гэта значыць, што не вераць яны ў тую рыторыку, якая з’явілася ў беларускіх уладаў. 

Падчас сустрэчаў ў Вялікабрытаніі Анатоль Лябедзька гаварыў аб „стратэгіі трох крокаў: вызваленне палітзняволеных, свабодныя сумленныя выбары, рэанімацыя Будапешцкай дэкларацыі як гаранта бяспекі для Беларусі і Украіны.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя