Анатоль Лябедзька: Зменаў стасункаў Менск – Варшава чакаць не даводзіцца
«Палітыка Польшчы залежыць у большасці не ад прэзідэнта, а ад таго кансенсуса, які могуць дасягнуць «Закон і справядлівасць» і «Грамадзянская платформа», – кажа старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Аналізуючы вынікі прэзідэнцкай кампаніі ў Польшчы, ён адзначае, што зменаў у стасунках афіцыйных Менска і Варшавы чакаць не даводзіцца:
– Гэта ўжо засведчана на шматлікіх прыкладах, калі ў міжнародных пытаннях у пазіцыі па Беларусі яны дэманструюць кансенсус ці пазіцыю, блізкую да гэтага. Таму ў дачыненні да Беларусі мы не чакаем нейкіх зменаў. Хутчэй я б гаварыў пра пераемнасць палітыкі па беларускім пытанні.
«Можна чакаць, што больш моцным будзе голас Польшчы датычна Расеі. Тут можна рабіць такі асцярожны прагноз, – працягвае палітык. – А ўлічваючы, што існуе хаўрус паміж Крамлём і Лукашэнкам, такая пазіцыя можа адбівацца і на Беларусі», – лічыць Анатоль Лябедзька.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота nv-online.info