Анатоль Ляўковіч: Беларускае грамадства супраць вайны



„Для палітычнага рэжыма ў Беларусі зараз больш выклікаў і пагроз, чым у пратэстным 2020 годзе”, – гаворыць філосаф, былы старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Ляўковіч. На яго думку афіцыйны Менск у рэальнасці не вельмі хоча быць хаўруснікам Масквы ў вайне ва Украіне, прынамсі, яшчэ больш не ўлазіць у канфлікт.

Па словах палітыка, настрой грамадства такі, што не асцярожныя крокі могуць справакаваць выбух нязгоды:

– На ўзроўні грамадства, я гэта адчуваю, не кажу пра высокія палітычныя сферы, я кажу пры глыбіню, народнае пачуццё, то што філосафы называюць грамадскай свядомасцю, не ўспрымае наш народ вайну, усімі сваімі фібрамі цела і душы супраць гэтай вайны. Гэта і зразумела гістарычна, генетычна, псіхалагічна, палітычна і гд. грамадства супраць.

Ляўковіч перакананы, што гэта ведае і сённяшняе кіраўніцтва Беларусі, таму перш за ўсё для іх важней унутраная сітуацыя, каб трымаць уладу ў сваіх руках.   

Беларускае Радыё Рацыя