Анатоль Ляўковіч: Каб не давесці сітуацыю да хаоса – патрэбна здзейсніць транзіт улады
Былы старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, філосаф Анатоль Ляўковіч напісаў ліст Аляксандру Лукашэнку. Палітык адзначыў, што галоўная місія першага кіраўніка краіны – здзейсніць урэшце транзіт улады, каб не давесці сітуацыю да хаоса і дальнейшага паслаблення пазіцый краіны ў вачах міжнароднай супольнасці.
Анатоль Ляўковіч прыгадаў словы Лукашэнкі, які той сказаў у жніўні 2020 года:
– Злавіў яго на тых падзеях, у якім сэнсе, бо ён падчас тых падзеяў сказаў: так, мы тут нешта «накасячылі», патрэбна палітычная рэформа, нават ён больш сказаў, што я ўжо перасядзеў на сваёй пасадзе, патрэбна палітычная рэформа. Я гэта працытаваў і яму прапанаваў, што галоўная праблема – праблема транзіту ўлады. Ён павінен гэта зрабіць. І я атрымаў адпіску адтуль, з адміністрацыі прэзідэнта. Я нават ведаю, хто яе пісаў, здагадваюся.
У адказе з адміністрацыі палітыку “падзякавалі за хваляванні”. На думку Ляўковіча, у Беларусі можа адбыцца казахстанскі варыянт транзіту ўлады, і размовы пра наданне рэальных паўнамоцтваў Усебаларускаму народнаму сходу маюць пад сабой такую глебу.
Беларускае Радыё Рацыя