Анатоль Ляўковіч: Парламент не з’яўляецца рэальным суб’ектам палітычнага працэсу



Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прагназуе, што сёлета, у ходзе парламенцкай кампаніі, як ніколі раней будзе мінімальная актыўнасць палітычных сіл і наракае на тое, што партыі згубілі цікавасць да выбарчага працэсу. Паводле яе слоў, гэта датычыць усіх палітычных структур, як праўладных, так і апазіцыйных.

Экс-старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Анатоль Ляўковіч кажа, што цікавасці няма з-за штучнасці самаго заканадаўчага органа:

– Наш парламент з пэўнага часу ўжо на працягу больш за два дзясяткі гадоў ніколі голасу не падаваў. Ён не мае права голасу, таму ён, у прынцыпе, не з’яўляецца рэальным суб’ектам палітычнага працэсу ў краіне. І гэта шмат пра што кажа.

Палітык дадае, што і самаму развіццю партыйнага жыцця ў краіне не спрыяе палітычная сістэма, якая існуе, але пад выбары ўладам хочацца актыўнасці і вялікай альтэрнатывы.

Беларускае Радыё Рацыя