Анатоль Ляўковіч: Партыям няма на што разлічваць



Ужо праз тры месяцы ў Беларусі павінна стартаваць парламенцкая кампанія. Улады вагаюцца паміж двума датамі галасавання – 7 лістапада прапанаваў Аляксандр Лукашэнка, а 17 лістапада – лічыць мэтазгодным Лідзія Ярмошына.

На думку экс-кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычная партыі (Грамада) Анатоля Ляўковіча, улады асцярожна, але працягнуць так званую „дэмакратызацыю парламента”:

– Па-першае, гульня будзе развівацца, яна павінна развівацца больш далікатней, калі ўлада разумна падыходзіць да гэтага пытання. Рыгорыч прынамсі гэтыя пытанні някепска адсочвае і някепска разумее. Улада бранзавее, калі яна, новая кроў, не з’яўляецца. Таму я думаю, што на стол пакладуць некалькі варыянтаў сцэнароў, не адзін жа варыянт, гэта ж разумна.

Палітык упэўнены, што пры любым сцэнары парламенцкай кампаніі палітычным партыям асабліва няма на што разлічваць. У цэнтры ўвагі застанецца кандыдат, як адзіная асоба, а не кандыдат ад партыі, што не спрыяе развіццю грамадскіх інстытутаў у краіне, дадае Анатоль Ляўковіч.

Беларускае Радыё Рацыя