Анатоль Ляўковіч: У калідорах улады розныя людзі



Аляксандр Лукашэнка спрабуе паказаць маналітнасць і эфектыўнасць вертыкалі ва ўмовах напружанай палітычнай сітуацыі, – гаворыць палітычны дзеяч, філосаф Анатоль Ляўковіч. Пасля 9 жніўня штодня ладзяцца бясконцыя ўрадавыя нарады, выезды ў рэгіёны і раздаюцца гучныя загады.

Для грамадства ствараецца вобраз адзінства дзеючай улады, але ў рэальнасці гэта не так:

– У калідорах улады розныя людзі, і там, канешне, ёсць і ястрабы, ёсць і тыя, каторыя разумеюць працэсы ў грамадстве. Яны лічаць, што палітычная сістэма павінна быць больш дынамічнай, адлюстроўваць пазіцыі розных сацыяльных груповак, таму што ўсё ж такі адбылася стратыфікацыя, бо з’явіліся розныя сацыяльныя групы і г.д. І гэта павінна адлюстроўвацца ў рэальным палітычным працэсе.

Ляўковіч дадае, што ў цяперашняй сітуацыі чыноўнікі, асабліва ў рэгіёнах, разгубленыя і намагаюцца ігнараваць пратэсты, спадзеючыся, што ўсё неяк сціхне без іх удзелу.

Беларускае Радыё Рацыя