Анатоль Ляўковіч: Забранзавелае не можа развівацца



Аляксандр Лукашэнка зноў загаварыў пра канстытуцыйны рэферэндум. Нагодай стала прызначэнне чатырох новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі. На сустрэчы з імі Лукашэнка сказаў, каб яны ў сваіх раёнах актыўна праводзілі працу па правільнаму інфармаванню грамадзян пра надыходзячы рэферэндум па ўнясенні зменаў у Канстытуцыю.

На думку палітыка, філосафа Анатоля Ляўковіча, кіраўнік краіны бачыць пагрозу сваёй уладзе ў якой-кольвек электаральнай кампаніі, таму вельмі перастрахоўваецца:

– У той палітычнай зацэментаванай, забранзавелай сітуацыі, якую зрабіў Лукашэнка, забранзавелае не можа развівацца. У гэтай сітуацыі нават нейкая псеўдаканстытуцыя і гэтак далей, зробіць трэшчыну ў гэтым цэменце. Які рэферэндум, якая можа прымацца Канстытуцыя, калі Беларусі служаць тыя, для каго Беларусь  – гэта проста слова.

Улетку Лукашэнка не аднойчы заяўляў, што канстытуцыйны рэферэндум плануецца на люты наступнага года. Паводле шэрагу палітолагаў, тэрміны могуць быць крыху аднесеныя.

Беларускае Радыё Рацыя