Анатоль Сідарэвіч: Як заўсёды адбываецца гульня
У Менску прайшоў сямнаццаты з’езд БСДП „Грамада”. Асноўным пытаннем было вылучэнне ад партыі кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкія выбары.
Фота budzma.org
Пра сваё бачанне маючай адбыцца выбарчай кампаніі распавёў старшыня мандатнай камісіі з’езда Анатоль Сідарэвіч:
– Як заўсёды адбываецца гульня, улада робіць выгляд, што яна праводзіць выбары, а яны робяць выгляд, што яны змагаюцца за ўладу. І ўсе гэтыя, хто прысутнічае, загадзя ведаюць, што нічога ім не свеціць. Чаго яны ўдзельнічаюць? Ёсць пэўныя разлікі, я адзін з тых сябраў партыі, які лічыць усе гэтыя заняткі марнымі. Праўда я не выступаю супраць большасці, бо большасці хочацца, падабаецца, няхай падабаецца.
Падобнага пункту гледжання прытрымліваліся і некаторыя іншыя дэлегаты з’езда. Аднак, перамагла большасць. Адбылося таксама вылучэнне кандыдатаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя