Анатолій Чубайс пакінуў свой пост і выехаў з краіны
Анатолій Чубайс пакінуў пасаду спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Расеі па пытаннях устойлівага развіцця, паведамляе выданне Bloomberg, спасылаючыся на свае крыніцы.

Фота tass.ru
Па інфармацыі Bloomberg, палітык выехаў з Расеі. Паведамляецца, што такое рашэнне было прынята з-за нязгоды з ваенным уварваннем Расеі ва Украіну.
