Анатоля Лябедзьку могуць пазбавіць правоў кіроўцы
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў судовую позву на 25 жніўня — яго выклікаюць у суд Цэнтральнага раёна Менска па справе аб абмежаванні ў праве кіравання механічным транспартным сродкам.
Палітык разглядае гэта як праявы ціску ўладаў на апазіцыйныя палітычныя арганізацыі і лічыць, што ў дачыненні да АГП і Правацэнтрысцкай кааліцыі “ідзе разгорнутая рэпрэсіўная палітыка” напярэдадні парламенцкіх выбараў. Пры гэтым іншыя прадстаўнікі апазіцыі таксама ўдзельнічаюць у гэтай выбарчай кампаніі, але “абсалютна ніякай негатыўнай рэфлексіі на іх няма”, цытуе Лябедзьку прэс-служба партыі АГП.
Сваю позву ў суд палітык лічыць спробай выбіць яго з працоўнага графіка і актам запалохвання.